Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліся на сялянскае поле і часам паміралі на вачах людзей, якія нават не мелі сілы забіць іх. Толькі адзін каршун Чыль жыў раскошна: трупаў яму было — колькі хочаш. Кожны дзень ён паведамляў жывёлам, якія не мелі моцы прабіцца на новыя месцы палявання, што сонца змярцвіла Джунглі на тры дні лёту ва ўсе бакі.

Маўглі да гэтага часу не ведаў, што такое сапраўдны голад. Ён цяпер жывіўся трохгадовым мёдам, які выскробваў з закінутых каменных вулляў — мёд быў чорны і пыльны, Маўглі выкалупваў з-пад кары дрэў чарвякоў, разбурваў асіныя гнёзды і з'ядаў моладзь.

Уся дзічына ў Діжунглях ператварылася ў скуру ды косці. Здаралася, што Багіра забівала здабычу па тры разы за ноч і ўсё-ж такі не магла наесціся. Але горш за ўсё была смага. Жыхары Джунгляў п'юць хоць і рэдка, але многа.

Спякота высмактала ўсю вільгаць і, нарэшце, галоўная рэчышча Вайнгунгі засталося адзіным месцам, дзе бруілася крыху вады сярод мёртвых берагоў. І калі Дзікі Слон Хаці, які жыве па сто гадоў і больш, убачыў сярод патоку вузкую сінюю