Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

му... — і Сагі шпарка схіліў галаву, бо заўважыў, што Маўглі цэліцца таргануць яго за насавую шчаціну.

Маўглі перадаў Балу тое, што сказаў яму Сагі. Балу задумаўся і прамармытаў сам сабе:

— Каб я быў адзін, я зараз-жа перамяніў-бы месца палявання, пакуль іншыя не ўсхапіліся. Але... паляванне сярод чужакоў канчаецца калатнёй, а ў такіх справах могуць яшчэ пакрыўдзіць маё Чалавечае Дзіцянё. Пачакаем, паглядзім як мохва зацвіце...

Балу вельмі любіў плады дрэва "мохвы", але ў гэтую весну яно не расцвіло. Зеленаватыя, як алівы, васковыя кветкі былі забітыя спёкай, не паспеўшы распусціцца, і калі Балу страсануў дрэва, з яго зляцела ўсяго толькі некалькі смярдзючых пялёсткаў. Пякучая гарачыня паступова залязала ў самае сэрца Джунгляў. Джунглі пажоўклі, парудзелі і, нарэшце, пачарнелі. Зялёны параснік каля яроў ператварыўся ў дрот і пакурчаныя плеўкі мярцвячыны. Затульныя азёрцы ўвайшлі ў зямлю, і глеба на іх месцы ссохлася так, што кожны след на ёй запёкся і зрабіўся, нібы чыгунны. Сакавітыя раней ліяны падалі з дрэў і паміралі ля іх падножжа. Засохлыя бамбукі звонка стукаліся адзін аб адзін, калі налятаў вецер, а мох пачаў адлушчвацца ўжо ў самых гушчарах, так што, нарэшце, і там зямля агалілася і распалялася не горш, як на палях.

Птушкі і малпы накіраваліся на поўнач у пачатку года, бо яны прадчувалі бяду. Алені і дзікі забіра