Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
ЯК ПРЫЙШОЎ СТРАХ

Ад спёкі курчыцца зямля,
Павысахлі яры.
Шалёным гуртам па лясах
Бадзяюцца звяры.
І калі знойдзецца куток,
Вада дзе ‘шчэ блішчыць, —
З аленем тыгр, з быкамі воўк
Павінны разам піць.

Закон Джунгляў, пэўна самы даўнейшы ў свеце, прадугледзеў бадай усе выпадковасці, якія могуць здарыцца з насельніцтвам Джунгляў, і цяпер збор гэтых законаў настолькі дасканалы, наколькі могуць гэта зрабіць час і звычаі. Калі вы чыталі іншыя апавяданні пра Маўглі, то павінны памятаць, што ён правёў большую частку свайго жыцця ў Сіанійскай