Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Гэта нішто, гэта глупства, абы толькі ты быў не пашкоджаны, о Жабянё, гонар мой! — павізгваў Балу.

— Аб гэтым гутарка наперадзе, — прамовіла Багіра сухім тонам, які зусім не спадабаўся Маўглі. — Але тут Каа, які даў нам гэтую перамогу, а табе, Маўглі, выратаваў жыццё. Падзякуй яму паводле нашых звычаяў, Маўглі.

Маўглі звярнуўся і ўбачыў над самай сваёй галавой зыбастую галаву вялізнага пітона.

— Дык гэта Дзіцянё? — прамовіў Каа. — У яго вельмі далікатная скура, і ён не вельмі адрозніваецца ад Бандар-Лога. Сцеражыся, Чалавек, каб я калі-небудзь у змроку, змяняючы скуру, не прыняў цябе за малпу.

— Мы адной крыві, ты і я, — адказаў Маўглі. — У гэтую ноч ты выратаваў мне жыццё. Ад гэтага