Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яна падумала, што Каа ўцёк у апошнюю хвіліну. Нават Балу, бадай што задушаны малпамі на беразе тэрасы, не мог устрымацца ад ўсмешкі, пачуўшы жаласную просьбу Чорнай Пантэры аб дапамозе.

Каа толькі што перабраўся праз заходнюю сцяну і ірвануўся на зямлю з такой сілай, што сапхнуў у яміну вышку са сцяны. Ён не хацеў траціць ні адной з выгод свайго становішча, раз-другі скруціўся і раскруціўся, каб пераканацца, што кожны санты-