Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разбягаліся па тэрасах царскага саду і пачыналі трэсці ружовыя і апельсінавыя дрэвы, каб толькі паглядзець, як будуць сыпацца кветкі і плады.

Яны даследвалі ўсе калідоры і скляпы ў палацу і сотні цёмных пакойчыкаў, але ніколі не памяталі, што яны бачылі, а што не. Так яны блукаліся па адным, ці па два, ці натоўпам, апавядаючы адзін аднаму пра свае нібы чалавечыя ўчынкі. Яны пілі з водазбораў і каламуцілі ваду, а потым біліся з-за яе, збіраліся вялізным натоўпам і крычалі:

— Няма ў Джунглях такога мудрага, добрага, спрытнага, дужага, прыгожага і дасканалага народу, як Бандар-Лог!

Потым пачыналася тое самае, пакуль горад не абрыдае ім, і тады яны вярталіся на свае дрэвы, спадзяючыся, што ўсё-ж такі Джунглі іх заўважаць.

Маўглі, выхаваны паводле Закону Джунгляў, не любіў і не разумеў такога жыцця. Малпы прыцягнулі