Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

праз яго і выперадзіла Каа, пакуль той плыў, высунуўшы галаву на поўметра над вадой. Але на роўным месцы Каа зноў дагнаў яе.

— Клянуся Зломаным Замком, што вызваліў мяне, — крыкнула Багіра, калі сцямнелася, — ты хадок не з апошніх!

— Я галодны, — адказаў Каа. — Апрача таго, яны вылаялі мяне стракатай жабай.

— Чарвяком, земляным чарвяком, ды яшчэ жоўтым!

— Усёроўна. А ну, наддай!

І Каа нібы наліўся па зямлі струменем, выбіраючы карацейшы шлях.

Тымчасам малпам, якія размясціліся ў Халодных Пячорах, і ў галаву не прыходзілі прыяцелі Маўглі.