Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чыў гэтаму. Маўглі, як сын дрывасека, атрымаў у спадчыну некаторыя яго навыкі і часта майстраваў з галля халупы, сам не ведаючы, адкуль у яго гэта бярэцца.

Малпы, пазіраючы за ім з дрэў, зацікавіліся гэтай дзівоснай гульнёй. Цяпер, — казалі яны, — у іх абавязкова будзе правадыр, і яны зробяцца самым разумным народзм у Джунглях, такім разумным, што ўсе іншыя іх заўважаць і будуць ім зайздросціць! Яны ціха сачылі па Джунглях за Балу, Багірай і Маўглі ўвесь час, пакуль не падышоў час поўдзённага сну і прысаромлены Маўглі не заснуў між пантэрай і мядзведзем, парашыўшы больш не мець аніякіх спраў з Малпавым Племем.

Праз сон ён адчуў нечыя рукі на сваіх руках і нагах — жорсткія, моцныя, маленькія рукі, — потым галлё засцёбала яго па твары, і ён пачуў унізе страшэнны лямант Балу, потым убачыў, як Багіра, выскаліўшы зубы, кінулася ўверх на дрэва. Бандар-Лог радасна завылі ад свайго поспеху, забраліся на самыя высокія галіны, куды Багіра не магла дабрацца, і адтуль крычалі:

— Яна нас заўважыла! Багіра заўважала нас! Усе Джунглі дзівяцца з нашай спрытнасці і хітрасці!

Потым яны пайшлі наўцёкі, а бег Малпавага Племя па дрэўным царстве — гэта такая рэч, якую