Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Новы дождж, пасыпаўся ім па галаву, і абодва зверы пайшлі, узяўшы з сабою Маўглі.

Балу сказаў пра малпаў шчырую праўду.

Яны жывуць на верхавінах дрэў, а як зверы вельмі рэдка глядзяць угару, то малпам не здараецца ўваходзіць у дачыненне з жыхарамі Джунгляў. Затое, калі ім даводзіцца знайсці хворага ваўка, ці раненага тыгра або мядзведзя, дык малпы мардуюць яго, кідаюць арэхамі і галлём ні то для забавы, ні то дзеля таго, каб звярнуць на сябе ўвагу. Потым яны ўздымаюць вый, пяюць бязглуздыя песні і запрашаюць жыхароў Джунгляў забрацца да іх на дрэвы і падужацца, або з-за глупства пачынаюць між сабой крывавыя бойкі і пакідаюць трупы малпаў у такіх месцах, каб жыхары Джунгляў маглі іх бачыць. Яны спрадвеку збіраюцца мець свайго правадыра, уласныя законы і звычаі, але ніколі гэтага не робяць, бо памяць іх нічога не можа ўтрымаць да наступнага дня; каб усцешыць сябе, яны выдумалі прыказку: "Пра што думае Бандар-Лог сёння, пра тое Джунглі падумаюць заўтра".

Аніводзін звер не можа дабрацца да іх і разам з тым ніводзін звер іх не заўважае. Вось чаму малпы былі ў захапленні, калі Маўглі гуляў з імі, а Балу злаваў на яго. Пра далейшае яны не думалі: Бандар-Лог ніколі нічога не думаюць. Але адна з іх натрапіла на выдатную, як ёй здавалася, думку, якую яна і падзяліла з сваімі таварышкамі, — гэта тое, што было-б вельмі карысна затрымаць у сябе Маўглі, бо, ён умее плесці з галля агарожы для абароны ад ветру: калі яго злавіць, дык можна прымусіць, каб ён і іх наву-