Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

закону Джунгляў. Вялізны, паважны, стары буры мядзведзь захапляўся здольнасцю вучня. Ваўчаняты вывучаюць з Закону Джунгляў толькі тое, што тычыцца іх уласнай Зграі і Племя, і разыходзяцца, як толькі вывучаць паляўнічы верш:

"Ногі, якія ціха ступаюць; вочы, што бачаць у цемры; вушы, што чуюць лясны ветрык з глыбіні логава; вострыя белыя зубы — усё гэта адзнакі нашых братоў, апрача шакала Табакі і гіены, якіх мы ненавідзім".

Але Маўглі, як Чалавечаму Дзіцяці, давялося вывучаць куды больш. Часам Багіра, Чорная Пантэра, бадзяючыся па Джунглях, заходзіла паглядзець, як маецца яе ўлюбёны, і курныкала, прытуліўшыся да дрэва, пакуль Маўглі адказваў Балу дзённую лекцыю.

Хлопчык лазіў таксама добра, як і плаваў, а плаваў таксама дасканала, як бегаў. Настаўнік закону, Балу, пачаў навучаць яго ўжо Законам Вады і Лесу: як адрозніць трухлявы сук ад здаровага, як звяртацца з далікатнаю прамоваю да дзікіх пчол, калі здарыцца патрапіць на іхні вулей на вышыні пятнаццаці метраў над зямлёй; што сказаць Мангу, Упыру, калі прыдзецца патурбаваць яго на галіне ў дзённы час; як папераджаць Вадзяных Змеяў у сажалцы, што збіраешся скокнуць у ваду. Ніхто з жыхароў Джунгляў не любіць, каб яго турбавалі, і ўсе яны ў кожны момант гатовы кінуцца на таго, хто парушыць іх спакой.

Потым Маўглі вывучыў Паляўнічы Кліч Чужаземца, які трэба гучна паўтараць да таго моманту, пакуль