Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

не атрымаеш на яго адказу, — гэта ў тых выпадках, калі хто-небудзь з жыхароў Джунгляў палюе на чужой зямлі. У перакладзе яно азначае наступнае:

"Дазвольце мне тут папаляваць, бо я галодны", а на гэта звычайна бывае адказ:

"Палюй, каб падкарміцца, але не для забавы".

З усяго гэтага можна бачыць, як многа даводзілася Маўглі вучыць напамяць, і яму часам нехапала сілы паўтараць сотні разоў усё тое самае. Аднаго разу, калі Маўглі атрымаў па карку і ўцёк пакрыўджаны, Балу сказаў Багіры:

— Чалавечае Дзіцянё — дзіця Чалавека, і павінна ведаць усе законы Джунгляў!

— Але-ж глянь, які ён малы, — казала Чорная Пантэра, якая пэўна папсавала-б Маўглі, каб ён быў ёй даручаны. — Ці-ж можа яго галава змясціць усе твае даўгія прамовы?

— А ці ёсць тут, у Джунглях, што-небудзь такое малое, каб не рызыкавала жыццём? Не! Вось чаму я навучаю яго ўсім гэтым навукам, вось чаму я крыху пляскаю яго, калі ён забываецца.

— Крыху! Што ты разумееш у гэтым, старая жалезная лапа? — бурчэла Багіра. — У яго ўвесь твар змардаваны тваімі пяшчотамі. Пасаромся!