Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
ПАЛЯВАННЕ КАА

Плямы — аздоба барса; гонар буйвала — рогі.
Будзь ахайны: у бліскучай футры ты больш страшны для ворага.
Калі бык цябе коле рагамі ці б'е нагой — алень, не скуголь: пра гэта мы ведаем шмат гадоў, не першы дзень.
Не ўціскай шчаняці чужога; будзь яму за брата роднага: і мізэрнае медзвянё мае за сабой маці.
— Хто лепшы за мяне? — выхваляецца юны воўк пасля першай здабычы. Памятай, што лес вялікі, а ты — нікчэмны, і маўчы.Выслоўі Балу.

Усё, пра што гаворыцца далей, адбылося яшчэ да таго, як Маўглі быў выключаны з Сіанійскай Воўчай Зграі. Гэта было ў тыя дні, калі Балу навучыў яго