Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/276

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на рукі. — Клікні твой кліч: мы адной крыві ты і я — Чалавек і Змяя.

— Чаму мяне не разадралі тады Рудыя Сабакі? — прастагнаў Маўглі. Сіла мая адышла ад мяне, але гэта не атрута. І ўдзень і ўноч я чую падвойныя крокі па маім сляду. Павярну галаву — і мне здаецца, нібы нехта хаваецца ад мяне. Пабягу да дрэва паглядзець — там нікога няма. Я крычу — ніхто не адгукаецца, а мне здаецца, што ён чуе і хавае адказ... Я кладуся спаць і сон не супакойвае мяне. Я бягу веснавым бегам — і таксама не ўспакойваюся. Я купаюся і не адчуваю прахалоды. Чырвоная Кветка ў маёй крыві! Косці мае, як вада. Я не ведаю, што са мной робіцца.

— Навошта словы? — прамовіў Балу, ледзь паварочваючы галаву да Маўглі. — Акела ля ракі сказаў,