Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

быча — мая здабыча і твой смяротны бой — мой смяротны бой. Я кажу за ўсіх Трох! Калі-ж ты скажаш гэта Джунглям?

— Так. Чакаць няма чаго. Ідзі наперад, склікай усіх на Скалу Рады, і я раскажу ім усё... Толькі можа яны не прыйдуць? Пэўна яны забыліся на мяне ў часе Новых Песень.

— А ты сам нічога не забываеш? — агрызнуўся Шэры Брат і паімчаўся наперад.

Каб гэта быў іншы час, усе Джунглі прыбеглі-б да Скалы Рады, а цяпер звяры сапраўды былі занятыя паляваннем, бойкамі і пяяннем. Шэры Брат бегаў усюды і крычаў:

— Уладар Джунгляў ідзе назад да Чалавека! Ідзіце на Скалу Рады!

А шчаслівы народ толькі адказаў:

— Ён вернецца ў летнюю спякоту! Дажджы загоняць яго ў логава! Пабегай і паспявай з намі, Шэры Брат!

— Але-ж Уладар Джунгляў ідзе назад да Чалавека! — настойваў Шэры Брат.

— Аоуа! Ці пара Новых Песень зробіцца ад гэтага горшай? — адказвалі яму.

І калі Маўглі з сумам узышоў на даўно вядомую яму Скалу Рады, на тую скалу, дзе калісьці прымалі яго ў Зграю, ён знайшоў там толькі чатырох братоў, амаль сляпога ад старасці Балу ды вялізнага халоднага Каа, які абкруціўся вакол каменя, на якім калісьці ляжаў Акела.

— Значыцца, твой след канчаецца тут, Чалавечак? — прамовіў Каа, калі Маўглі кінуўся на зямлю тварам