Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/268

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і разглядаў збан з вадой і гаршкі, скрынкі са збожжам і іншыя рэчы чалавечага жылля, якія ён так добра памятаў.

— Ты што хочаш, есці ці піць? — спытала Месуа. — Тут усё тваё. Ты-ж нам выратаваў жыццё. Але-ж ці той ты, каго я называла Нату, — ці ты здань Джунгляў?

— Я Нату, — адказаў Маўглі. — Я ўбачыў гэты агонь і пайшоў сюды. Я не ведаў, што ты тут.

— Пасля таго, як мы прыйшлі ў Канхівару, муж пайшоў да ангельцаў, і яны забаранілі паліць нас. Ты памятаеш гэта?

— Вядома памятаю.

— Тады мы вярвуліся назад, на свае старое месца. Але вёска знікла, і мы нічога не маглі знайсці там.

— Так, я гэта ведаю, — сказаў Маўглі — вочы яго бліснулі.

— Пасля таго муж мой наняўся тут работнікам, працаваў добра, і мы набылі кавалачак зямлі. Цяпер мы жывем бядней, як тады, але нам многа не трэба.