Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усё балота прачнулася, бо ўвесну ў Птушынага Племя вельмі чулы сон. А некаторыя нават не спяць, а цэлымі чарадамі рухаюцца над балотам усю ноч. Ніхто, вядома, не звярнуў увагі на Маўглі, які сядзеў сярод высокага чаротніку, напяваў песні без слоў ды шукаў стрэмкі ў загрубелых падэшвах ног.

Здавалася, яго дрэнны настрой застаўся там, у родных Джунглях, і ён пачаў быў гучную песню, але раптам адчуў, што журба зноў, і яшчэ больш, ахапляе яго. А тут яшчэ месяц схаваўся — і на гэты раз Маўглі ахапіў страх.

— І тут тое самае! — сказаў ён з прыкрасцю. — За мной гоніцца!

І ён нават азірнуўся, каб паглядзець ці не стаіць "Яно" за ім. Але нікога не было.