Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мяне, і я, відаць, памру... О, Маўглі, чаму ты не заб'еш іх абодвух?

Ваўкі біліся, пакуль адзін з іх не пачаў уцякаць. Маўглі застаўся адзін на зрытай і скрываўленай палянцы. Ён глядзеў то на свой нож, то на свае рукі і ногі, і нейкая незнаёмая яму туга залівала яго, як паводак залівае берагі.

У гэты вечар ён еў мала, каб не страціць лёгкасць у часе бегу, і ўвесь час заставаўся адзін — усе Джунглі або распявалі, або займаліся калатнёй. Ноч была белая, як яе называюць. Здавалася, што ўсе расліны за дзень падраслі, як за месяц. Галінка, якая ўчора яшчэ была пажоўклая, цяпер так і пырскнула сокам, калі Маўглі зламаў яе. Цёплы мох загусцеўся пад яго нагамі, трава ўжо не рэзала скуры, і ўсе гукі Джунгляў зліліся ў адзін гул — Новай Песні Вясны. Гэтыя гукі выходзілі адусюль, праціскаліся між дрэвам і ліянай, прасяваліся праз мільёны лісцяў.

І хоць сумны быў Маўглі, але ён таксама заспяваў — і ў нястрымным захапленні пусціўся бегчы. Гэта быў не бег, а нейкі палёт, бо Маўглі імчаўся па схіле ўзвышша, якое ішло праз пушчы Джунгляў да Паўночных Балот. Прудкая зямля заглушала тупат ног. Звычайны чалавек не раз спатыкнуўся-б і паваліўся ў змроку, але спрактыкаваныя ногі Маўглі няслі яго нібы над зямлёй. Калі па дарозе трапляўся спарахнелы пень ці затулены камень, Маўглі абмінаў яго не прыпыняючы бегу і нібы не заўважаючы іх. Калі яму надакучвала бегчы па зямлі, ён чапляўся за ліяну і, як малпа, узлятаў на верхавіну дрэва