Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/251

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
КЛІЧ ВЯСНЫ

Чалавек ідзе ад нас... Да людзей ідзе ён з Джунгляў.
Той ідзе ад нас далёка, хто для нас быў родны брат.
Слухай, Лясное Племя! Слухайце, усе зверы Джунгляў:
Ці здаралася вам бачыць, каб вада цякла назад?
Чалавек ідзе к людзям... Паглядзі, ён плача ў Джунглях!
Той, прад кім дрыжалі Джунглі, чый смяротны быў удар...
Чалавек ідзе к людзям, хоць яго любілі Джунглі,
Мусіць, братам быць не можа той, хто лічыцца Ўладар.

Праз год пасля вялікага бою з Дхоламі і пасля смерці Акелы Маўглі было каля семнаццаці гадоў. Выглядаў ён нават старэйшым, бо жыццё на свежым