Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/250

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Добрага Палявання! — звярнуўся Фао да Акелы, нібы да жывога, а потым крыкнуў праз свае скрываўленае плячо: — Выйце, сабакі! У сёнешнюю ноч памёр Воўк.

Але ніводнай сабакі ўжо не было. З усіх двухсот Дхолаў, Рудых Сабак Дэкана, якія задаюцца тым, што ніхто ў Джунглях не можа стаць супроць іх, — не засталося аніводнага, які вярнуўся ў Дэкан і расказаў пра жудасную бойку...