Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Шэр-Хан часта пераходзіў яму дарогу ў Джунглях. Карыстаючыся тым, што Акела старэецца і слабее, Кульгавы Тыгр пасябраваўся з маладымі ваўкамі Зграі, якія бегалі за ім і падбіралі яго недаедкі. Акела ніколі не дазволіў-бы гэтага, каб яго ўлада крыху не аслабла.

Шэр-Хан ліслівіў перад імі і дзівіўся як гэта такія дасканалыя маладыя паляўнікі церпяць панаванне ледзь жывога ваўка і Чалавечага Дзіця.

— Мне сказалі, што на Радзе вы не адважваецеся зірнуць яму ў вочы.

І маладыя ваўкі злосна рыкалі і натапырваліся.

Багіра, якая ўсё чула і бачыла, аднаго разу сказала Маўглі, што Шэр-Хан заб'е яго калі-небудзь. Але Маўглі засмяяўся і сказаў: