Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

настолькі, што больш мог разумець, Багіра сказала яму, што ён ніколі не павінен чапаць скаціны, бо сам быў прыняты ў Зграю за кошт жыцця быка.

— Усе Джунглі твае, — казала Багіра — і ты можаш забіваць усё, што здолееш; але дзеля быка, за якога цябе выкупілі, ты ніколі не павінен ні забіваць, ні есці скаціны, ні маладой, ні старой. Такі Закон Джунгляў.

І Маўглі прыняў да ведама і слухаўся яго.

Ён рос і рос, рабіўся ўсё мацнейшы і дужэйшы, чаго і трэба было чакаць ад хлопчыка, які жыве на свежым паветры і не ведае шкодных ўмоў хатняга жыцця.

Маці Ваўчыха раз ці два казала яму, што Шэр-Хану нельга давяраць і што раней ці пазней Маўглі павінен будзе забіць Шэр-Хана.

Ваўчанё памятала-б гэтую параду ў кожны момант свайго жыцця, але Маўглі забыўся: ён-жа-ж быў не болей як хлопчык, хоць і назваў-бы сябе ваўком, каб умеў гаварыць на чалавечай мове.