Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— За мяне ты, за мяне Зграя; ды і Балу, хоць і ляны, але здолее раз-другі за мяне гыркнуць. Чаго-ж мне баяцца?

У другі раз, калі яны былі ў пушчы і Маўглі ляжаў, паклаўшы галаву на дасканалую машастовую скуру Багіры, яна звярнулася да хлопчыка:

— Братка, колькі разоў я казала табе, што Шэр-Хан твой вораг?

— Столькі разоў, колькі на гэтай пальме арэхаў, — адказаў Маўглі, які не ўмеў лічыць. — Але што з таго? Я спаць хачу, Багіра, а ў Шэр-Хана толькі і ёсць, што даўгі хвост ды зычны голас — нібы Мор (пава).

— Але цяпер не час спаць. Балу ведае пра гэта, я ведаю гэта, Зграя ведае і нават дурныя лані ведаюць. Ды і Табакі казаў табе пра тое самае.

— Го! Го! — прамовіў Маўглі. — Табакі прыйшоў да мяне нядаўна і пачаў грубіяніць: нібы я — голас