Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

толькі калоў тых, хто трапляўся пад руку. Толькі шчаняты зрабіліся больш смелымі. Наогул-жа можна было крыху і адпачыць.

— Хутка ад дзічыны застануцца адны толькі косьці, — прашаптаў Шэры Брат. Прынамсі з дзесяціх ран цякла ў яго кроў.

— Але і косці трэба яшчэ раструшчыць! — адказаў Маўглі. — Аоу! Вось як мы б'ёмся ў Джунглях!

Скрываўлены нож бліснуў, паляцеў і ўпіўся ў бок Дхола, на якога насядаў воўк.

— Не лезь! Гэта мая здабыча! — крыкнуў воўк.

— Няўжо ж тваё бруха яшчэ пустое, Самотнік? — засмяяўся Маўглі.