Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пагрозы "дрэўнай малпе" змяшаліся з рэвам тых Дхолаў, якіх апанавалі пчолы. Яны ведалі, што на беразе іх чакае смерць, таму паплылі далей уніз па рацэ. Пчолы і тут не пакінулі іх і не дазвалялі ім выйсці на бераг. І Дхолы павінны былі плысці далей і далей, як і прадбачыў Каа. Маўглі бачыў сабак наперадзе і чуў, як бязхвосты важак падбадзёрваў сваю зграю і ўгаварваў трымацца і перабіць усіх Сіанійскіх ваўкоў.