Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён прымаў удзел у паседжаннях на Скале Рады, калі збіралася Зграя. Тут ён зрабіў адкрыццё, што варта яму пільна паглядзець у вочы якому хочаш ваўку, як той зараз-жа апускаў іх; для пацехі ён часта рабіў гэтую штуку.

Здаралася, ён вымаў доўгія стрэмкі з лап сваіх сяброў, бо ваўкі часта церпяць ад розных калючак. Па начах ён любіў спускацца з ўзвышша на засеяныя палі і з цікавасцю назіраў сялян у іхніх халупах. Але ён не давяраў людзям: Багіра паказала яму квадратную скрынку, так дасціпна схаваную ў Джунглях, што ён ледзь не трапіў у яе, і сказала яму, што гэта пастка.

Больш за ўсё ён любіў хадзіць з Багірай у цёмную цёмную пушчу лесу і спаць там увесь душны дзень, а ўначы наглядаць, як Багіра палюе. Згаладалая Багіра забівала направа і налева; тое самае рабіў і Маўглі, але было адно выключэнне: калі ён падрос