Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яшчарак! Ідзі да свайго брата Чыкая! Сабакі, сабакі Рудыя, рудыя сабакі! У вас паміж пальцаў поўсць!

І ён зноў падражніў іх пальцамі ног.

— Спускайся ўніз, бо мы ўсёроўна заморым цябе голадам, Безвалосая Малпа! — зараўла зграя.

Маўглі толькі гэтага і жадаў. Ён разлёгся на суку, прыціснуўся шчакой да кары і пачаў выкрыкваць усё, што толькі мог прыгадаць пра іх манеры, пра іхнія звычаі, пра смак і іхніх шчанят. Няма на свеце больш абразлівых і куслівых слоў, як тыя, што сыпаліся на галовы Дхолаў. Нездарма Маўглі казаў Каа, што ў яго пад языком знойдзецца досыць калючак, каб раз'юшыць Дхолаў.

Ад маўчання Дхолы перайшлі да рыкання, рыканне перайшло ў скавытанне, а скавытанне ў хрыпатае шалёнае выццё. Яны спрабавалі былі адказваць на яго здзекі, але гэта было ўсёроўна, што шчаняці адказваць раз'юшанаму Каа.