Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лiчацца грубымі нават сярод іншых звяроў. Iх было не менш, як дзвесце.

Маўглі заўважыў, што важакі прагна нюхаюць сляды Вантолы і імкнуцца павесці зграю далей. Гэтага нельга было дапусціць, бо Маўглі патрэбна было затрымаць іх да змроку.

— Хто дазволіў вам прыйсці сюды? — спытаўся Маўглі.

— Усе Джунглі — нашы Джунглі! — быў адказ, і Дхолы выскалілі свае белыя зубы.

Маўглі засмяяўся і пачаў сакатаць, як Чыкай, дэканскі пацук-скакун. Дхолы зразумелі, што іх раўнаюць з Чыкаем і назвалі Маўглі "дрэўнай малпай".

Тады Маўглі спусціў голую нагу і пачаў перабіраць пальцамі акурат над галавой важака. Гэтага было ўжо досыць, каб выклікаць шалёную ярасць сабак. Тыя, у каго паміж пальцаў расце поўсць, вельмі не любяць, каб ім пра гэта напаміналі! Важак падскочыў, але Маўглі паспеў падняць нагу і ласкава сказаў:

— Сабака, рудая сабака, ідзі назад у Дэкан і жары