Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Маўглі ахапіў праваю рукою шыю Каа, левую прыціснуў да свайго цела і выцягнуў ногі. I Каа паплыў так, як ён адзін умеў плысці. Струмені вады гурчэлі і пеніліся вакол шыі Маўглі, а ногі яго калыхаліся то ў адзін, то ў другі бок.

За мілю ад Скалы Згоды Вайнгунга звужвалася і шпарка неслася па цясніне між мармуравымі кручамі ў сорак метраў вышыні. Тут вада вырываецца, як з-пад млына. Але Маўглі нічога гэтага не баяўся. Ён толькі пазіраў па баках ды моршчыў нос ад нейкага кіславата-салодкага паху, падобнага да паху мурашніка ў гарачы дзень. Нарэшце Каа два разы абкруціўся вакол падводнай скалы і спыніўся, пасадзіўшы Маўглі на сваю спіну.

— Гэта Месца Смерці! — сказаў Маўглі. — Навошта мы прыйшлі сюды?

— Яны спяць, — адказаў Каа. — Цяпер слухай, што я табе скажу. Хацi не саступае Паласатаму. Але і Хаці і Паласаты — абодва саступаюць дарогу Дхолам. А Дхолы, як кажуць, не саступаюць дарогі нікому. Каму ж саступае Маленькі Народ Скал? Скажы мне, Уладар Джунгляў?

— Вось гэтыя? — прашаптаў Маўглі. — Але ідзем адсюль. Гэта Месца Смерці!

— Прыгледзься добра — яны спяць! Як і тады, калі я быў не даўжэй за тваю руку...

Спрадвеку ў выпетраных скалах цясніны Вайнгунгі жыў Маленькі Народ Скал — завіхастыя, лютыя чорныя пчолы Індыі. Маўглі добра ведаў, што ўсе звяры абмінаюць гэтае месца прынамсі за поўмілі. Ужо шмат стагоддзяў пчолы жылі тут у шчылінах і