Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кожны жыхар Джунгляў не горш ад доктара ведае атрутныя расліны і ягады. Маўглі панюхаў дым, узяў у рот кавалак абгарэлага цеста і зараз жа выплюнуў.

— Яблык Смерці! — крыкнуў ён. — Чалавек, што забіў гонда, падрыхтаваў атруту для гэтых трох, а яны забілі яго самога.

— А што будзе цяпер? — сказала Пантэра. — Няўжо-ж і нам з табой прыдзецца забіць адзін аднаго праз гэтага чырвонавокага забойцу?

— Няўжо-ж ён можа гаварыць? Няўжо-ж я пакрыўдзіў яго, калі кінуў прэч? — прашаптаў Маўглі. — Але паміж нас нічога такога не будзе, бо нам не патрэбна тое, чаго жадаюць людзі. Але ж калі пакінуць гэтую штуку тут, яна будзе забіваць людзей аднаго за адным без перапынку, — вось як арэхі сыпяцца ў буру. Я не люблю людзей, але ў мяне зусім няма жадання, каб яны паміралі па шасцёра за ноч.

— А што нам да таго? Яны ж толькі людзі. Яны забівалі адзін аднаго і адчувалі сябе вельмі добра, — сказала Багіра. — А той малы лясны жыхар добра паляваў!

— Шчаняты яны і больш нічога! А шчанё гатоў утапіцца, каб укусіць свой цень у вадзе, — разважаў Маўглі. — Але ж ва ўсім гэтым вінаваты я. Ніколі цяпер не буду прыносіць у Джунглі чужых рэчаў, хоць бы яны былі прыгажэйшыя за кветкі. А гэта, — і Маўглі асцярожна ўзяў анк, — пойдзе назад да Дзеда Кобра. Але спачатку паспім, толькі не тут. Ды трэба яшчэ закапаць гэтую штуку, а то яна