Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўцячэ і заб'е яшчэ шасцёра. Выкапай яму пад гэтым дрэвам!

— Але ж я кажу табе, Братка, што гэта не крывасмок вінаваты, — бурчэла Багіра, прымаючыся за працу. — Уся справа ў людзях!

— Усёроўна! — адказаў Маўглі. — Капай яму глыбей. Калі мы выспімся, я аднясу гэтую штуку назад.

Праз дзве ночы, калі Белая Кобра, пакрыўджаная, абрабаваная і адзінокая, сумавала ў цёмным склепе, з дзіры ў сцяне выляцеў бірузовы анк і бразнуўся на груды залатых манет.

— Дзед Кобр! — пачуўся па-за сцяной голас Маўглі: — Знайдзі сабе маладога і дужага памочніка з твайго племя. Няхай ён паможа табе сцерагчы царскі скарб, каб ніводзін чалавек не выйшаў адсюль жывым.