Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на палове дарогі! Хадзем! Гэтыя восем падкованых недалёка адышліся.

Цэлую гадзіну яны не сказалі аніводнага слова, ідучы па следу чатырох чалавек у абутку. Быў поўдзень. Сонца пякло.

— Я чую дым! — сказала Багіра.

— Людзі больш здольныя есці, як бегчы, — адказаў Маўглі, шныраючы сярод калючых кустоў.

Раптам Багіра, якая бегла крыху наперадзе, крыкнула:

— А во Чалавек, якому болей ужо не прыдзецца ні есці, ні бегчы!

Цела ў стракатым убранні ляжала пад кустом, а вакол была рассыпаная мука.