Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так яны прабеглі яшчэ з поўмілі, і нарэшце, Маўглі, галава якога была вышэй ад зямлі, як галава Багіры — першы ўбачыў збліжэнне.

— Яны сустрэліся! Добрага Палявання! Вось тут Малая Нага абаперся каленам на камень, а вунь ляжыць Вялікая Нага!

За дзесяць крокаў, на крушні дробных каменняў, ляжала цела мясцовага селяніна. Тонкая, з пер'ем, гондаўская страла прабіла яму грудзі наскрозь.

— Як бачыш, Кобра не такое ўжо зышоўшае з розуму стварэнне, як ты думаў, Братка! — усміхнулася Багіра. — Прынамсі адна смерць ужо ёсць.

— Пойдзем далей. Але дзе ж слановы крывасмок — Чырвоная Калючка?

— Мусіць, у Маленькай Нагі. Цяпер зноў след пайшоў аднаногі.

След лёгкага чалавека, які бег са значным Цяжарам на левым плячы, ішоў па сухой траве і для пільнага вока нашых следапытаў быў такім выразным, нібы яго выпалілі гарачым жалезам.

Абодва маўчалі, пакуль след не прывёў іх да пагаслага вогнішча ў лагчыне.

— Зноў! — крыкнула Багіра, спыніўшыся на месцы, як скамянелая.

Зморшчанае цела маленькага гонда ляжала, утыркнуўшыся ў попел. Багіра пытліва паглядзела на Маўглі. — Гэта зроблена бамбукавым кіем, — прамовіў Маўглі, зірнуўшы на мёртвае цела. — Я сам ужываў яго, калі пасвіў буйвалаў Чалавечай Зграі. Дзед Кобр, як