Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Месяц, стаўшы над гарою, серабрыць сівыя скалы.
Апусцілі хвасты зверы, ідзе з лесу прэлы пах,
За табою нечы подых і хрумсціць лісточак вялы...
Гэта Страх, Паляўнічок мой, гэта Страх!

На калена! За цяціву! Ды хутчэй пускай ты стрэлы!
Разам у здрадніцкую цемру накіруй кап'я размах.
Але рукі твае звіслі. Можа сэрца скамянела?..
Гэта Страх, Паляўнічок мой, гэта Страх!

А калі маланка з бурай валіць дрэва, як той колас,
І грамовыя раскаты на ўвесь свет наводзяць жах,
То мацней за гром і буру раздаецца нечы голас:
Гэта Страх, Паляўнічок мой, гэта Страх!

(Песня маленькага паляўніка.)

Чацвёра было іх на свеце і ёсць ненасытных спрадвеку:
Зяпа Шакала, валлё Каршуна, Малпава лапа і вока Чалавека.
(Прыказка Джунгляў.)


Каа, вялізны каменны пітон, змяняў сваю скуру, мусіць, двухсоты раз у сваім жыцці. Маўглі ніколі не забываў, што Каа выратаваў яму жыццё ў час паходу ў Халодныя Пячоры, і таму пайшоў цяпер вітаць яго з такім важным момантам яго жыцця.

У часе ліняння змеі бываюць у дрэнным настроі, пакуль новая скура не заблішчыць усімі колерамі. Каа ўжо не кпіў з Маўглі, а ставіўся да яго разам з усімі ляснымі жыхарамі, як да Уладара Джунгляў, і даваў яму ўсе весткі, якія толькі мог мець пітон яго памеру. А ўсё тое, чаго Каа не ведаў, напрыклад,