Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
КАРАЛЕЎСКІ АНК

Бачыш? Мор Паўлін трасецца і ў трывозе Бандар-Лог,
Чыль-Каршун лунае ўверсе на распушчаных крылах,
І мільгаюць цьмяна цені цераз Джунглі і праз лог...
Гэта Страх, Паляўнічок мой, гэта Страх!

Бачыш? На палянцы ходзіць ужо нейкі дзіўны цень.
Шэпт пачуўся. Вось галінка калыхнулася ў руках...
Ты чаго дрыжыш ад холаду ў гарачы летні дзень?
Гэта Страх, Паляўнічок мой, гэта Страх!