Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

заліла вадой, і пасля летняй спякоты забуяла трава на палях. Тады толькі яны — мужчыны, жанчыны і дзеці — вышлі раніцою пад заліўным дажджом і прыпыніліся ля ваколіцы, каб апошні раз зірнуць на свае сялібы.

І калі апошняя сям'я са сваімі манаткамі вышла з вёскі, ззаду пачуўся трэск, грукат, паляцелі бярвенні і чаротавыя стрэхі. На момант мільгануў у паветры чорны, падобны да змяі, хобат з пучком гнілога чароту. Ён знік, пачуўся новы трэск, а потым рэў.

Гэта зароў Хаці. Ён зрываў з дамоў дахі, як мы зрываем вадзяныя ліліі, і адно з бярвенняў моцна стукнула яго. Гэта зусім раз'юшыла Хаці і павялічыла яго сілы. А ніхто не можа нарабіць столькі бяды, як раз'юшаны дзікі слон. Ён штурхануў нагамі гліняную сцяну, тая раскрышылася ў пыл і зараз-жа ператварылася ад