Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стаялі бліжэй да Джунгляў. Дзікія свінні ламалі і тапталі іх, ліяны з вузлаватымі карэннямі цягнуліся ўслед і замацоўваліся на адваяванай зямлі, а пасля ліян разрасталася розная дзікая трава.

Першымі паўцякалі нежанатыя і далёка разнеслі весткі, што іхняя вёска прызначана на гібель. "Хто можа стаць, — казалі яны, — супроць Джунгляў і іх багоў, калі нават сама святая Кобра пакінула вёску?" Асуджаная вёска паступова траціла сувязь з усімі суседзямі і сцежкі ад яе пазарасталі травою. Людзі чулі, як трубіць па начах Хаці і яго сыны, але гэта бадай не трывожыла іх, бо ім ужо няма чаго было траціць. Увесь хлеб іх загінуў, а палі пачалі ператварацца ў Джунглі. Заставалася толькі ісці ў Канхівару і прасіць ласкі ў ангельцаў.

Але па ўласцівай ім нядбайнасці яны ўсё чакалі дзень за днём і дачакаліся, нарэшце, дажджоў. Струмені вады паліліся праз дзіравыя стрэхі, ваколіцы