Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

да сваіх дзікіх сваякоў. А пад вечар у вёсцы, у хлявах, знайшлі чатыры задушаныя коні. Адзін з іх нават быў выцягнуты на вуліцу. Толькі Багіра магла гэта зрабіць, толькі Багіра магла дзёрзка кінуць адзін з трупаў па самай сярэдзіне вуліцы!

Сяляне не адважыліся ў гэтую ноч выходзіць у поле і раскладваць там агонь, і Хаці з сваімі трыма сынамі зноў з'явіўся, каб скончыць сваю справу. А дзе арудуе Хаці, там дабра не будзе!

Няшчасныя сяляне думалі як-небудзь пратрымацца да наступных дажджоў тымі запасамі хлеба, якія ў іх былі, а потым падзарабіць ці пазычыць. Мясцовы гандляр ужо вылічваў, колькі можа зарабіць на тых запасах збожжа, што ён скупіў, а ў гэты час біўні Хаці падчапілі яго мазанку, разбурылі плецены з лазы і аблеплены кароўім гноем засек і ўвесь хлеб быў знішчаны.

Калі выявілася гэтая апошняя бяда, усю падзею ўсклалі на браміна. Але дарма ён маліўся сваім багам — яны не далі ніякай рады,

— Не нашы багі караюць нас, — сказаў ён тады. — Мусіць, мы неяк абразілі якога-небудзь бога Джунгляў і Джунглі пайшлі на чалавека.

Тады пастанавілі звярнуцца да старшыні племя