Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наты і ўцёк лячыць рану. Пасля таго раз'юшаны слон уначы вярнуўся на палі гэтых паляўнікоў. Здаецца, у яго былі тры сыны. Усё гэта адбылося шмат дажджоў назад і вельмі далёка адсюль — сярод палёў Бхуртпора. Што сталася з гэтымі палямі да наступнага жніва, Хаці?

— Ураджай зняў я і мае тры сыны, — прамовіў Хаці.

— А хто араў пасля жніва? — сказаў Маўглі...

— Ніхто не араў, — адказаў Хаці.

— А што сталася з людзьмі, якія жывіліся пасевамі? — спытаўся Маўглі.

— Яны пайшлі адтуль.

— А з халупамі, дзе людзі спалі? — пытаўся далей Маўглі.

— Мы разбурылі іх. — А яшчэ што было? — дапытваўся Маўглі.

— Джунглі занялі столькі месца, колькі я магу прайсці за дзве ночы з усхода на захад і за тры ночы з поўначы на поўдзень. Мы напусцілі Джунглі