Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтую думку навяла яго адна з бязглуздзіц, якія плёў па вечарах стары Бульдэа пад піпулавым дрэвам.

— Так, сапраўды гэта было Ўладарнае Слова! — пачуўся над яго вухам шэпт Багіры. — Яны пасвіліся каля ракі і паслухаліся мяне, нібы якія-небудзь бычкі. Глядзі, вось яны ідуць!

Хаці і яго тры сыны ішлі, як заўсёды, моўчкі. Рачная твань яшчэ не абсохла на іх баках, і Хаці задуменна жаваў зялёнае сцябло, якое зачапіў па дарозе біўнямі. Але кожная зморшчка на яго вялізным целе сведчыла Багіры, якая добра разбіралася ў гэтых справах, што цяпер ужо не Ўладар Джунгляў ідзе да Чалавечага Дзіцяці, а пакорнае стварэнне ідзе да магутнага ўладара. Тры сыны Хаці клыпалі побач са сваім бацькам.

Маўглі толькі крыху падняў галаву, калі Хаці вітаў яго клічам: "Добрага Палявання!" Слон вымушаны быў доўга стаяць і хістацца з боку на бок, пакуль Маўглі пачаў гаварыць. Ды і то ён звярнуўся не да сланоў, а да Багіры.

— Я раскажу казку, якую чуў ад паляўніка, на якога вы ўчора палявалі, — пачаў Маўглі. — Яна тычыцца старога і разумнага слана, які трапіў у яму, дзе быў убіты кол. Кол разадраў яму бок ад нагі да пляча, пазней на гэтым месцы застаўся белы шрам.

Маўглі працягнуў руку. Хаці павярнуўся, і месяц асвятліў доўгі белы шрам на яго шэрым баку, нібы высмалены напаленай пугай.

— Людзі з'явіліся вызваляць слана з пасткі, — казаў далей Маўглі. — Яны звязалі яго і выцягнулі з ямы. Але слон быў вельмі дужы. Ён парваў свае ка