Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на пяць вёсак. І цяпер у гэтых вёсках, на гэтых землях, палетках і пашах няма аніводнага чалавека, які жыў-бы з іх. Вось які разгром Бхуртпорскіх палёў зрабіў я з маімі трыма сынамі! Але скажы мне, Чалавечае Дзіцянё, адкуль ты ведаеш гэта? — спытаўся Хаці ў сваю чаргу.

— Мне сказаў аб гэтым Чалавек. І цяпер я бачу, што нават Бульдэа часам кажа праўду. Гэта было добра зроблена, о Хаці з белым шрамам! Але ў другі раз гэта будзе зроблена яшчэ лепш, бо цяпер вамі будзе кіраваць Чалавек.

Ты-ж ведаеш вёску Чалавечай Зграі, якая выгнала мяне? Гэта ляныя, бязмозглыя, жорсткія людзі. Яны заўсёды забаўляюцца сваім роптам і забіваюць слабейшых — не для ежы, а дзеля пацехі. Нажэршыся, яны пачынаюць кідаць людзей сваёй-жа пароды ў Чырвоную Кветку. Я досыць наглядзеўся на іх. Не патрэбна ім жыць тут, я іх ненавіжу!

— Ну, што-ж, забі іх! — сказаў малодшы сын Хаці. Падхапіўшы пучок, ён пасцёбаў ім пярэднія ногі і кінуў прэч, а чырвоныя вочкі яго хітравата азіраліся па баках.

— Навошта мне белыя косці? — са злосцю крыкнуў Маўглі, — ці я воўчае шчаня, каб гуляць на сонцы з акрываўленай галавой? Я забіў Шэр-Хана, і скура яго гніе на Скале Рады, але... я не ведаю, куды дзеўся сам Шэр-Хан, і мне чагосьці нехапае. А цяпер я вазьмуся за тое, што сам магу бачыць і кратаць. Павядзі Джунглі на гэтую вёску, о Хаці!

Багіра ўздрыганулася і прысела. Яна магла-б, калі трэба, шпарка прабегчы па вясковай вуліцы, збіва