Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Дзе яму захочацца. Хто можа адказаць за Маўклівага? Але навошта ты пытаешся? Ці можа Хаці зрабіць што-небудзь такое, чаго не маглі-б зрабіць мы?

— Загадай яму і ягоным тром сынам, каб яны прыйшлі сюды да мяне.

— Ну, Браток, гэта ўжо занадта! Ці можна звяртацца да Хаці, Уладара Джунгаяў, з такімі загадамі? Ён жа-ж да таго часу, пакуль Чалавечая Зграя не змяніла выраз твайго твара, вучыў цябе Ўладарнаму Слову Джунгляў.

— Гэта ўсёроўна. Цяпер я ведаю Ўладарнае Слова і на яго. Скажы, каб ён з'явіўся да Маўглі-Жабяняці, а калі ён не паслухаецца адразу, загадай з'явіцца ў імя Разгрому Палёў Бхуртпора.

— Разгрому Палёў Бхуртпора! — паўтарыла Багіра некалькі разоў, каб не забыцца. — Я іду. Хаці самае большае можа раззлавацца, але я гатова аддаць нават цэлы месяц палявання, каб толькі пачуць Уладарнае Слова, якое можа прымусіць Маўклівага.

Яна пайшла, а Маўглі раз'юшана пачаў калоць зямлю сваім нажом.

Маўглі за ўсё сваё жыццё не бачыў чалавечай крыві да таго часу, пакуль заўважыў — лепш сказаць, пачуў носам — кроў Месуі. Месуа была вельмі ласкавая да яго, і ён яе любіў таксама моцна, як моцна ненавідзіў іншых людзей. Але хоць і вельмі ненавідзеў ён іх, іхнюю мову, іхнюю жорсткасць і трусасць, але ні завошта не адважыўся-б забіць чалавека і другі раз пачуць страшны пах чалавечай крыві.

І ў Маўглі з'явіўся больш просты і не менш суровы план. Ён усміхнуўся, калі ўспомніў, што на