Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

звонам і бразгам, нібы замкнуўся куфар са сталёвым замком.

Праз хвіліну ўсё навакол апусцела. Багіра выскачыла праз акно і кінулася да ног Маўглі, а сяляне з выем і крыкамі несліся па вуліцы і кружыліся ў паніцы, спяшаючыся дабрацца да сваіх хат.

— Яны не варухнуцца да раніцы, — спакойна прамовіла Багіра. — Што далей?

Здавалася, вёску ахапіў моцны сон. Але прыслухаўшыся, Багіра і Маўглі пачулі грукат цяжкіх скрыняў са збожжам, якія сяляне валаклі па глінянай падлозе, каб загарадзіць дзверы. Багіра сказала праўду: вёска пэўна не варухнецца да дня.

Але Маўглі чамусьці пахмурыўся, сеў на зямлю і задумаўся. — Можа я што-небудзь такое зрабіла? — лісліва сказала Багіра.