Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лупу, мы ім пакажам, як даваць прытулак перавертням! Не, пабіць іх спачатку трэба! Факелаў, больш факелаў! Бульдэа, напалі канец стрэльбы!

Каля дзвярэй затрымаліся, бо яны былі моцна закалочаны. Тады натоўп выламаў дзверы і з факеламі рынуўся ў хату.

А там, выцягнуўшыся на ўсю даўжыню, на пасцелі ляжала Багіра — чорная, як магіла і страшная, як дэман...

На момант ўсе скамянелі, а потым пярэднія шарахнуліся назад да парога. У гэтую самую мінуту Багіра падняла галаву і зяхнула — зяхнула абдумана, старанна, дзёрзка, як пазяхала, калі хацела абразіць роўнага сабе. Махровыя губы падымаліся і апускаліся, чырвоны язык выгінаўся, ніжняя сківіца ўсё больш апускалася, расчыняючы палаючую глотку, велізарныя іклы агаліліся да самых дзяснаў — і сашчаміліся са