Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Сястра, сястра, сястра! — прашаптаў хлопчык і пяшчотна пачаў гладзіць спіну і шыю пантэры. — Супакойся, супакойся; у гэтым вінаватая ноч, гэта не твая віна.

— Гэтыя начныя пахі! — уздыхнула Багіра. — Гэтае паветра крычыць, моцна крычыць ува мне. Але скуль ты гэта ведаеш?

Вядома, паветра вакол вёскі насычана ўсялякімі пахамі і гэтыя пахі ап'яняюць дзікага звера, як чалавека зелле. Яшчэ некалькі часу Маўглі супакойваў пантэру, і нарэшце яна лягла перад ім, як кацянё, падкурчыўшы пад сябе ногі і прыплюшчыўшы вочы.

— Ты нібы ад Джунгляў і не ад Джунгляў, — прамовіла яна. — А я толькі чорная пантэра. Але я люблю цябе, Братка.

— Доўга-ж яны размаўляюць пад дакавым дрэвам! — сказаў Маўглі. — Бульдэа, мусіць, расказаў шмат казак. Цяпер яны прыйдуць сюды, каб выцягнуць з пасткі