Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

будуць небяспечныя. Бульдэа не скора прыйдзе, і калі ваўкі добра выканалі сваю задачу, дык стары будзе мець новы запас цікавейшых баек.

Маўглі ўлез у акно. Ён схіліўся над мужчынай, разрэзаў рамні, выцягнуў затычкі з рота і пачаў шукаць у хаце малака. Месуа ад здзіўлення пэўна крыкнула-б, калі-б Маўглі не паспеў закрыць ёй рукою рот. Яна дрыжала ад страху і болю, бо ўсю раніцу яе білі і закідвалі каменнямі. Муж яе быў толькі ашаломлены і раз'юшаны. Ён сеў і пачаў ачышчаць сваю ўзлахмачаную бараду ад усякага смецця.

— Я ведала, я ведала, што ён вернецца! — сказала, нарэшце, Месуа. — Цяпер я ведаю, што ён мой сын!..

І яна прытуліла Маўглі да свайго сэрца. Да гэтага часу ён быў зусім спакойны, а цяпер чамусьці пачаў дрыжаць усім целам, і гэта вельмі дзівіла яго.

— Навошта гэтыя рамні, завошта цябе звязалі? — спытаўся ён праз некаторы час.

— Хочуць забіць мяне за тое, што яна прызнала цябе за сына — завошта-ж яшчэ? — груба сказаў мужчына. — Глядзі, я ўвесь у крыві!

Месуа маўчала, але Маўглі і на ёй ўбачыў кроў. Ён заскрыгатаў зубамі і спытаўся:

— Хто гэта зрабіў? Я адплачу.

— Гэта работа ўсёй вёскі. Я быў больш багаты, у мяне было вельмі многа скаціны — таму мы з ёй і чараўнікі... А мы далі табе прытулак!

— Я не разумею, хай раскажа Месуа.

— Я давала табе малака, Нату; няўжо-ж ты не памятаеш? — баязліва прамовіла Месуа. — Усе гэтыя здзекі за тое, што ты мой сын, якога схапіў тыгр,