Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вось свежы ветрык наляцеў,

заварушыў бамбук.

Паразыходзіўся туман —

і сонца шле прамень.

Хутчэй ў мярлогі, бо ідзе

Для Чалавека дзень!

Вось сонца ўзнялося ўгору

і сушыць мокры луг.

Валы запражаны ў ярмо

і цягнуць цяжкі плуг.

У лясных таемных гушчарох

ідзе салодкі сон.

Той добра ў Джунглях адпачне,

шануе хто Закон!

Уражанне ад спеву было надзвычайнае. Людзі кінуліся ратавацца на дрэвы, а Бульдэа замармытаў свае заклінанні ды замовы,

Пакуль людзі сядзелі на дрэвах, ваўкі паляглі і паснулі. Як і ўсе, каму даводзіцца жыць уласным розумам, звяры прывыклі да правільнага парадку жыцця. Ніводнае жывое стварэнне не можа добра працаваць, не паспаўшы.

Тымчасам Маўглі бег з хуткасцю дзевяці міль у гадзіну. Ён адчуваў, што месяц зняволення сярод