Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Напалохай іх сваім спевам! — сказаў з усмешкай Маўглі — Я не хачу, каб яны былі ў вёсцы да-цямна. Ці здолееце вы затрымаць іх?

Шэры Брат зняважліва вышчарыўся і сказаў:

— Мы іх прымусім кружыцца, як казу на вяроўцы!

— Вось гэта мне і трэба. Вы спойце ім песню, каб яны не адчувалі сябе адзінокімі ў лесе. Няма патрэбы, каб песня гэта была пяшчотная... І ты, Багіра, ідзі з імі і дапамажы спяваць. Калі-ж прыйдзе ноч, сустракайце мяне ля вёскі; Шэры Брат ведае гэтае месца.

— Нялёгкая справа — пракладваць сляды Чалавечаму Дзіцяці! Калі-ж я спаць пайду? — зяхнула Багіра, але сама зацікавілася такой забавай. — Каб мне, ды спяваць голым людзям? Але-ж паспрабуем...

Пантэра схіліла галаву і выдала доўгі працяглы кліч: "Добрага Палявання!" Палуначны кліч, ды ўдзень, быў досыць жудасны. Ён загрымеў, узняўся, потым знізіўся і скончыўся сковытам.

Маўглі ўсміхнуўся. Ён убачыў, як вугольшчыкі збіліся ў гурт, а стрэльба Бульдэа захісталася, як бананавы ліст ад ветру.

Тады Шэры Брат выдаў кліч — я-ля-хі, я-ля-ха — які воўчая зграя выгукае, калі гоніцца за нільгаем, вялізнай сіняй каровай. Кліч, зда-