Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Расказаў, што вёска паслала яго, як самага смелага паляўнічага ў Сіанійскіх горах, забіць гэтага "сына д'ябла". "Сяляне схапілі Месуа і яе мужа — гэта, безумоўна, бацькі перавертня — заперлі іх у іхняй уласнай хаце і хутка будуць іх катаваць. Iх прымусяць прызнацца ў тым, што яны — чараўнікі, а потым іх спаляць на агні".

— Калі гэта будзе? — спыталіся вугольшчыкі, якім вельмі захацелася паглядзець на гэтае відовішча.

Бульдэа сказаў, што пакуль ён не вернецца, палоннікаў не будуць чапаць, бо вёска хоча, каб ён раней забіў хлопчыка з Джунгляў. Пасля таго яны скончаць з Месуа і яе мужам і падзеляць паміж сабой іхнюю зямлю і буйвалаў. А трэба сказаць, што ў іх адмысловыя буйвалы! Па думцы Бульдэа, забіваць чараўнікоў — святая справа. А людзі, якія даюць прытулак воўчым гадаванцам, — вядома, самыя небяспечныя чараўнікі!

— Ну, а калі пра гэта дазнаюцца ангельцы? — сказалі вугольшчыкі. —Ангельцы-ж нейкія недарэчныя людзі не дазваляюць самавольна забіваць чараўнікоў.

— Ну што-ж, — адказаў Бульдэа, — наш старшыня паведаміць, што Месуа і яе муж памерлі ад укусу змяі. Гэта загадзя абмеркавалі, а цяпер застаецца толькі забіць ваўчаня. Ці не сустракалі вы тут такога стварэння?

Вугольшчыкі зірнулі адзін на аднаго і падзякавалі свой лёс, што не давялося сустрэць страшыдла. Але яны былі ўпэўнены, што такі адважны мужчына, як Бульдэа, знойдзе і знішчыць яго.

Быў поўдзень і вугольшчыкам прыйшло ў га-