Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кідаючы ў гнёзды шаршанёў плады дынявага дрэва папайі, а потым ратаваўся ад іх ў сажалцы.

— Я спытаўся Манга, а што такое ён там бачыў. Манг кажа, што Чырвоная Кветка расцвіла ў ваколіцы, а людзі сядзяць навакол са стрэльбамі. Але я ведаю вельмі добра, — і Акела скоса зірнуў на старыя шрамы, што былі на яго баках, — што людзі носяць з сабой стрэльбы не для забавы. Цяпер, Братка, Чалавек са стрэльбай шукае наш след, калі ўжо не знайшоў яго.

— Але навошта яму гэта? Людзі прагналі мяне — чаго ім яшчэ трэба? — гнеўна крыкнуў Маўглі.

— Ты — Чалавек, Братка, — сказаў Акела, — і не нам, вольным паляўнікам, тлумачыць табе, што робяць твае браты, ці навошта...

Акела ледзь паспеў адсунуць лапу, як бліскучае лязо глыбока ўтыкнулася ў зямлю: Маўглі кінуў нож так хутка, што чалавечае вока наўрад ці магло-б заўважыць гэты рух. Але Акела быў воўк. А вядома, што нават сабака, досыць далёкі сваяк свайго продка, дзікага ваўка, паспявае прачнуцца ад самага глыбокага сну і адскочыць прэч з дарогі, калі кола павозкі ледзь дакранецца да яго.

— У другі раз, — прамовіў Маўглі, спакойна ўсоў-