Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

поканнем вылазяць з гразі і чарадой ідуць па шэрай раўніне да вясковых агоньчыкаў.

Дзень за днём вадзіў Маўглі буйвалаў да іхніх улюбёных месц і кожны дзень ён бачыў спіну ІШэрага Ваўка на вызначаным месцы (гэта азначала, што Шэр-Хан яшчэ не вярнуўся). Кожны дзень ён ляжаў у траве, прыслухоўваючыся да шолахаў навакол і летуцеючы аб былом жыцці ў Джунглях. Каб Шэр-Хан зрабіў хоць адзін неасцярожны крок сваёй кульгавай нагой у Джунглях каля Вайнгунгі — Маўглі пэўна пачуў-бы яго ў цішы доўгай раніцы.

Нарэшце падышоў дзень, калі ён не ўбачыў Шэрага Брата на вызначаным месцы. Ён усміхнуўся і пагнаў буйвалаў у яр каля дакавага дрэва, якое ў гэты час усё было пакрытае залаціста-чырвонымі кветкамі. Тут сядзеў Шэры Брат, натапырыўшы спіну да апошняга валаска.

— Ён хаваўся цэлы месяц, каб прыпыніць тваю пільнасць. Ён перайшоў узвышшы ў мінулую ноч разам з Табакі і пільна сочыць за табой, — запыхаўшыся прамовіў воўк.

Маўглі нахмурыўся.

— Я не баюся Шэр-Хана, але Табакі — хітрая бестыя.

— Не бойся, — сказаў Шэры Брат, аблізваючы губы. — Я сустрэў Табакі досвіткам. Цяпер ён раз-